У рамках правядзення абласнога Марафона грамадзянска-патрыятычных акцый "МЫ ВЕДАЕМ! МЫ ПАМЯТАЕМ! МЫ ГАНАРЫМСЯ!" у Дзень народнага адзінства ў дзіцям садку прайшла акцыя "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!"
Мэта правядзення акцыі: выхаванне пачуцця патрыятызму і любові да Радзімы, паважлівыя адносіны да гісторыі і культуры сваёй краіны, народа.
З самага ранку гучалі песні аб родным краі, бацькоў віншавалі са святам гаспадыня-беларусачка і бусел. Бацькам і дзецям былі прапанаваны розныя пытанні аб нашай краіне. У групах прайшлі тэматычныя заняткі, дзеці гулялі ў дыдактычную гульню "Беларусь мая сінявокая".
Дзень у дзіцячым садку прайшоў святочна, дружна і запомніўся ўсім яго ўдзельнікам.