Государственное учреждение образования "Детский сад № 23 г. Борисова"
телефон: +375 177 751200; +375 177 751201
email: sad23@rooborisov.by
г. Борисов, пер. Зелёный, 26

21 лютага Дзень роднай мовы

21.02.2023
21 лютага Дзень роднай мовы

Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.

                                      П. Панчанка

 

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

Традыцыйна i у нашым "Дзіцячым садку № 23 г. Барысава" праходзілі мерапрыемства, прысвечаныя гэтай даце.  З самай раніцы выхавальнiкi  віталі на беларускай мове дзяцей, у групах былі арганізаваны выставы кніг, дзеці успаміналі беларускія народныя святы, беларускі фальклор, адгадвалі беларускія загадкі, спявалі беларускія песні і выконвалі беларускія народныя танцы. Чыталі вершы на беларускай мове, гулялі ў беларускія гульні.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. 

 Фотоматериал можно просмотреть в Instagram

 

Версия сайта для слабовидящих