Государственное учреждение образования "Детский сад № 23 г. Борисова"
телефон: +375 177 751200; +375 177 751201
email: sad23@rooborisov.by
г. Борисов, пер. Зелёный, 26

Тыдзень роднай мовы: “Як ты дорага мне, мая родная мова”

23.09.2022
Тыдзень роднай мовы: “Як ты дорага мне, мая родная мова”

 

       

Мова...

 

Родная мова

У марах, у песнях, у снах.

Мае ў ёй кожнае слова

Свой колер, і смак, і пах.

Зліваюцца гукі ў словы

I ў рэчышча роднай мовы,

Як рэкі ў мора, цякуць,

I думкі мае плывуць

На хвалях і дзён, і начэй

Да сэрцаў людскіх і вачэй.( Анатоль Грачанікаў)

 

         З мэтай папулярызацыі роднай мовы, выхавання нацыянальнай самасвядомасці, любові да беларускай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад №23 г. Барысава” прайшоў тыдзень роднай мовы.

        Дзеці актыўна гулялі ў беларускія гульні, гульні-драматызацыі, слухалі вершы беларускіх пісьменнікаў, спявалі; вучыліся называць прадметы на роднай мове, выкарыстоўвалі ветлівыя словы ў паўсядзённасці; была арганізавана выстава дзіцячых малюнкаў.

           Вынiк мерапрыемствау - добры настрой i валоданне роднай мовай на дастатковым узроўні.

 

 

 

  

 

 

Версия сайта для слабовидящих